У Мінску ўшанавалі памяць вялікага ўзбекскага паэта і філосафа Алішэра Наваі
8 февраля 2023
9 лютага спаўняецца 852-я гадавіна з дня нараджэння вялікага паэта, філосафа і дзяржаўнага дзеяча Алішэра Наваі.
— Ва Узбекістане сёння надаюць асаблівую ўвагу вывучэнню творчасці паэта, выданню яго твораў. Імем Алішэра Наваі названыя шматлікія плошчы і ўстановы ва Узбекістане і іншых краінах. У якасці прыкладу можна прывесці Наваійскую вобласць, горад Наваі, міжнародны аэрапорт Наваі. Нацыянальная бібліятэка, тэатр оперы і балета, станцыя ташкенцкага метрапалітэна таксама носяць імя вялікага ўзбекскага лірыка, — звярнуўся да прысутных Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматула Назараў. — Бюст вялікага паэта, філосафа і дзяржаўнага дзеяча Алішэра Наваі знаходзіцца і ў сталіцы Беларусі. Узбекскі народ выказвае шчырую ўдзячнасць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, мэрыі і грамадскасці Мінска за праяўленую павагу. Адкрыццё бюста Наваі — пацвярджэнне моцных сувязяў паміж узбекскім і беларускім народамі.

Узбекскія студэнты прадэкламавалі верш Алішэра Наваі.
Источник: "ЗВЯЗДА"